Дэпартамент міграцыі Літвы / Delfi.lt
У Літве правераць беларускага бізнесоўца Андрэя Шымановіча, які з 2023 года мае дазвол на жыхарства ў краіне як стартапер. Адпаведны зварот да супрацоўнікаў дзяржбяспекі ініцыяваў Дэпартамент міграцыі, звярнула ўвагу выданне "Бюро".
Асобай Шымановіча літоўскія службы зацікавіліся пасля нядаўнх публікацый у СМІ. У іх расказвалася, як Шымановіч, як быў зяцем Віктара Шэймана (найбліжэйшага паплечніка Лукашэнкі), распрацоўваў і абслугоўваў мабільныя дадаткі ў Беларусі, але публікаваў іх праз літоўскую юрыдычную асобу. Некаторыя праграмы, распрацаваныя яго кампаніяй, збіралі адчувальную інфармацыю кліентаў, адпраўлялі звесткі ў Расію і атрымлівалі надзвычай шырокія правы на кантэнт карыстальнікаў.
Яшчэ да запуску бізнесу ў Беларусі і Літве Шымановіч быў звязаны са шпіёнскім сэрвісам mSpy.
Дэпартамент міграцыі Літвы плануе звярнуцца ў Нацыянальны цэнтр кібербяспекі і ў Кіраўніцтва крымінальнай паліцыі. Чыноўнікі хочуць, каб гэтыя ведамствы "ацанілі надзейнасць згаданых у публікацыі дадаткаў і іх унутранага праграмнага коду, патэнцыйныя ўразлівасці ў сістэме бяспекі і іншыя аспекты, якія дапамогуць праясніць магчымы шкодны характар такіх дадаткаў". Пасля гэтага Дэпартамент міграцыі прыме рашэнне пра далейшы прававы статус беларуса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут