У ліфце мінскага дома павесілі партрэт Лукашэнкі (відэа)

17/02/2020 - 13:07

У ліфце аднаго з мінскіх дамоў пранкеры павесілі партрэт Аляксандра Лукашэнкі і здымалі на відэакамеру рэакцыю людзей. Відэа з'явілася на YouTube-канале "Вусы Лукашэнкі".

Большасць людзей у ліфце здзіўлялася партрэту кіраўніка Беларусі, некаторыя спрабавалі, ці добра ён прымацаваны да сценкі. 

Беларускія пранкеры паўтарылі жарт, які прыдумалі іх расійскія калегі. Тыя павесілі ў ліфце партрэт Пуціна і здымалі рэакцыю людзей на гэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі