У Лідзе на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага знік герб вызваленчага паўстання

03/01/2024 - 05:47

На фота злева герб паўстання яшчэ ёсць, на здымку справа ён ужо адсутнічае / t.me/spadczyna/

У Лідзе на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага знік герб вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў. "Пагоню", польскага белага арла і анёла на камені зацерлі невядомыя, піша @spadczyna.

Ксёндз Фалькоўскі быў расстраляны рускімі войскамі ў Лідзе ў 1863-м за актыўную падтрымку паўстання Кастуся Каліноўскага. Вандалізм на месцы пахавання святара — з'ява не новая: спачатку камяні вакол магілы раскідвала царская паліцыя, у 1940 годзе крыж знішчылі савецкія ўлады. З тымі крыжамі, што ставілі мясцовыя жыхары ў 1990-я ў гарадскім парку, упарта змагаліся чыноўнікі. Толькі ў 2010-м з дазволу мясцовых уладаў крыж замянілі на камень. Але праз 13 гадоў ён зноў аказаўся "ідэалагічна няправільным".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі