У Курапатах пройдзе "Ноч расстраляных паэтаў"

29/10/2019 - 05:11

29 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам пройдзе акцыя "Ноч расстраляных паэтаў". Яна пачнецца ў 20:00. 

У рамках акцыі вядомыя музыкі, літаратары, грамадскія дзеячы будуць выступаць, чытаць вершы расстраляных у сталінскія часы беларускіх паэтаў. Мяркуецца, што акцыя працягнецца тры гадзіны. 

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку 22 літаратары. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі