У Кубку Беларусі БАТЭ і мінскае "Дынама" згуляюць з камандамі з Пінска

31/05/2022 - 15:19

31 траўня ў Мінску ў Доме футбола прайшло лёсаванне матчаў 1/16 фіналу Кубка Беларусі. БАТЭ і мінскае "Дынама" згуляюць у гасцях з камандамі з Пінска: барысаўчане — з камандай "Стэнлес" з другой лігі, а дынамаўцы — з "Хваляй" з першай лігі. Лёсаванне звяло дзве каманды з аднаго горада — "Жодзіна-Паўднёвае" і "Тарпеда-БелАЗ". Уладальнік Кубка Беларусі "Гомель" у гасцях сустрэнецца з "Оршай" з першай лігі.

Матчы пройдуць 22-23 чэрвеня.

Вынікі лёсавання / abff.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі