У красавіку ў Беларусі адбыліся не менш за 530 палітычных судоў

08/05/2024 - 07:34

Беларусаў судзілі за нацыянальную сімволіку і падпіскі на незалежныя СМІ / spring96.org

Як мінімум 530 палітычна матываваных судоў прайшлі ў красавіку па адміністрацыйных справах, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Вядома, што былі прызначаныя мінімум 31 арышт, 45 штрафаў, а ў адным выпадку — грамадскія працы

Беларусаў пераследвалі за нацыянальную сімволіку і падпіскі на незалежныя СМІ. Некалькі чалавек былі затрыманыя пры перасячэнні мяжы. Так, 8 красавіка ў Воранаве асудзілі беларуса за падпіску на канал "Next_tv". Яму прызначылі штраф у памеры 1200 рублёў (30 базавых велічынь). Прайшоў суд і ў Берасці — адной з затрыманых суд прызначыў штраф за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Да суда жанчыну адправілі ў ІЧУ, дзе яна правяла тры дні.

Судзяць таксама за "пікетаванне" у сацыяльных сетках. Так у Дзятлаўскім раёне мясцоваму жыхару прызначылі 60 гадзін грамадскіх работ за "несанкцыянаванае пікетаванне на асабістай старонцы ў інтэрнэце БЧБ-сцяга пратэстнай накіраванасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі