На даручэнне Аляксандра Лукашэнкі Міністэрства абароны Беларусі пачало праверку сістэмы тэрытарыяльнай абароны. Начальнік Генштаба генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч уручыў адпаведнае распараджэнне старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандру Турчыну. Прэс-служба Мінабароны паведамляе, што ў Клецку разгорнуць штаб раёна тэрытарыяльнай абароны. Там жа створаць "партызанскі" батальён, які адпрацуе пытанні нясення службы на блокпастах, аховы важных аб'ектаў. Яго байцы будуць забяспечваць "рэжым вайсковага становішча".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.