На месцы буйной аварыі / AFP
У Кітаі ў правінцыі Хэнань на мосце адбылося ДТЗ з удзелам 200 аўтамабіляў. Яго прычынай стаў моцны туман. У выніку траса была цалкам перакрытая. На месца здарэння давялося выклікаць ратавальнікаў.
Вядома пра, як мінімум, адну ахвяру, паведамляе Reuters.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут