У камеры Андрэя Бандарэнкі вядзецца відэаздымка

07/06/2016 - 19:48

У камеры, дзе вязень Андрэй Бандарэнка адбывае пакаранне, цяпер вядзецца відэаздымка. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў праваабаронца Міхаіл Пастухоў са спасылкай на бацьку зняволенага, які сустрэўся з начальнікам турмы.

Па словах Пастухова, у магілёўскай турме зрабілі больш жорсткімі ўмовы ўтрымання Бандарэнкі. 10 траўня яму вынеслі чарговае спагнанне — за тое, што ён удзень ляжаў на нарах.

Бандарэнка знаходзіцца ў адзіночнай камеры. На шпацыр яго выводзяць у кайданках і ў суправаджэнні службовых сабак, кажа праваабаронца.

Праваабаронцы звярнуліся ў Генпракуратуру і дэпартамент выканання пакарання МУС з нагоды пагаршэння ўмоваў утрымання Бандарэнкі. Таксама яны плануюць паінфармаваць міжнародныя структуры пра сітуацыю з вязнем.

Па словах Пастухова, днём Бандарэнка працуе ў сваёй камеры — там ён клеіць канверты. Праваабаронца лічыць, што гэта можа кепска адбіцца на стане здароўя вязня, бо камера хутчэй за ўсё, не праветрываецца.

Андрэй Бандарэнка быў стваральнікам і кіраўніком праваабарончай арганізацыі "Платформа", якая абараняла правоў асуджаных. У жніўня 2014 года яго асудзілі за хуліганства на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Па амністыі тэрмін пакарання быў скарочаны да трох гадоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі