У Італіі знік 33‑гадовы беларус

24/09/2026 - 21:24

Уладзімір Алдохін

Пра знікненне 33-гадовага беларуса Уладзіміра Алдохіна ў сацсетках паведаміў яго сябра, адзін з рэдактараў беларускай Вікіпедыі і архітэктар Уладзіслаў Чаховіч.

"Знік мой школьны сябар Уладзімір Алдохін (нар. 13.07.1993), які апошнія гады жыў у Вільні і працаваў інжынерам-электрыкам у высокатэхналагічнай кампаніі I-Photonics UAB. Нядаўна ён звольніўся адтуль пасля доўгіх гадоў працы, пасля накіраваўся на адпачынак у Італію, імаверна, адзін. 5 верасня ён напісаў маці, што ляціць туды.

9 верасня я перапісваўся з ім, і ён хутка адказваў. 10 верасня ён паведаміў свайму іншаму сябру, што знаходзіцца ў Ліворна, Таскана. Апошні раз яго тэлефон быў у сетцы 13 верасня, пра што сведчыць акаўнт у Вайберы. Літоўская паліцыя прыняла заяву на разгляд. Родныя, калегі і сябры шукаюць яго". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі