У Італіі на 8 сакавіка мужчына падараваў каханай сваю нырку

07/03/2017 - 14:20

У Італіі на 8 сакавіка мужчына падараваў каханай сваю нырку. Аперацыя па трансплантацыі прайшла паспяхова, інфармуе РІА "Новости".

44-гадовая жанчына пакутуе ад сур'ёзнага генетычнага захворвання. Ёй патрабавалася неадкрадная перасадка ныркі. Два месяцы таму лекары пачалі пошук донара, аднак высветлілася, што нырку гатовы падараваць каханай яе 52-гадовы сябар. Аналізы паказалі, што трансплантацыя магчымая.

І жанчына, і мужчына цяпер знаходзяцца пад назіраннем лекараў, іх стан ацэньваецца як здавальняючы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі