У Інданэзіі Boeing 737 упаў у мора праз 10 хвілін пасля ўзлёту

29/10/2018 - 06:11
Рэчы аднаго з пасажыраў.

Уночы на 29 кастрычніка ў Інданэзіі пацярпеў катастрофу пасажырскі самалёт Boeing 737 авіякампаніі Lion air. Па папярэдніх звестках, на борце было 188 чалавек: 178 дарослых пасажыраў, 3 дзіцяці і 7 членаў экіпажа.

Boeing выконваў рэйс JT-610 з Джакарты ў інданезійская горад Панкал Пінанг на востраве Банка. Самалёт узляцеў у 06:21 па мясцовым часе (02:21 па Мінску) і знік з радараў у 06:31.

Сайт Flightradar24, які адсочвае авіяпералёты, зафіксаваў падзенне "Боінга" над Яванскім морам.

Месца крушэння знойдзенае: самалёт упаў у мора каля вострава Ява. Цяпер там праходзіць выратавальная аперацыя. Ратавальнікі знаходзяць абломкі самалёта і асабістыя рэчы пасажыраў. Ці выжыў хто-небудзь у гэтай авіякатастрофе, пакуль не паведамляецца.

Фото: Antara Foto/PT Pertamina/Handout via REUTERS
Фото: Antara Foto/PT Pertamina/Handout via REUTERS
Фота: EPA-EFE / BASARNAS / tass.ru

Авіякампанія Boeing выказала спачуванні ў сувязі з трагедыяй і паабяцала садзейнічаць расследаванню.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі