У Хоцімску ўначы п'яны мужчына на скраденых "Жыгулях" збіў раварыста. 55-гадовы мужчына атрымаў цяжкія траўмы і праз гадзіну памёр у лякарні. Зламыснік з месца здарэння ўцёк. Яго затрымалі ў выніку плана "Перахоп", інфармуе прэс-служба МУС.
Адзначаецца, што абодва мужчыны — мясцовыя жыхары.
Здымак з архіву. Фота: sk.gov.by