У Херсоне расіяне стральбой разганялі мірны пратэст украінцаў (відэа)

21/03/2022 - 12:33

21 сакавіка херсонцы выйшлі на традыцыйную акцыю пратэсту супраць расійскай акупацыі на плошчы Свабоды. Як паведамляе hromadske.ua, расійскія вайскоўцы пачалі разганяць украінцаў, страляючы з аўтаматаў у паветра і кідаючы святлошумавыя гранаты.

Херсон захоплены расійскімі войскамі на пачатку сакавіка. З таго часу жыхары горада штодня выходзяць на мірныя акцыі пратэсту. Яны патрабуюць, каб расіяскія войскі ішлі дадому.

Паведамляецца таксама, што расіяне разагналі мірны мітынг у Энергадары — горадзе каля Запарожскай АЭС. Некалькіх чалавек затрымалі і пасадзілі ў уазік, але пратэстоўцы адбілі іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі