У гродзенскім касцёле пасля рэстаўрацыі адкрылі 300-гадовы алтар (фота)

22/11/2015 - 15:48

Абноўлены алтар Святой Тройцы ўрачыста адкрылі пасля рэстаўрацыі ў Фарным касцёле Гродна апоўдні 22 лістапада. Адкрыццё адбывалася падчас нядзельнага набажэнства пад апладысменты больш як сотнi чалавек. Святыню пасля рэстаўрацыі зноў асвяціў біскуп.

Рэстаўравалі алтар амаль два гады спецыялісты з Польшчы і Беларусі. Спачатку яго разабралі, старыя дэталі апрацавалі спецыяльным прэпаратам ад жучкоў, а потым пакрылі пазалотай, як у першапачатковым варыянце.

Алтару некалькі соцень гадоў, яго грунтоўна аднавiлi трэцім пасля галоўнага алтара і алтара Міхаіла Арханёла.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі