Квіз у Гродне / фота са старонкі квіза ў Інстаграме
Папулярны гродзенскі квіз "VSпомнить VSё" прыпыняе правядзенне гульняў. Арганізатары патлумачылі гэта неабходнасцю атрымаць дазвол на правядзенне масавых мерапрыемстваў, заўважыла выданне hrodna.life.
Дарэчы, гэты квіз ужо часова прыпыняў сваю дзейнасць з канца кастрычніка па снежань 2025 года. Мяркуецца, што тады прычынай быў данос.
Іншы папулярны гродзенскі квіз "Мазгабойня" пра паўзы ў сваёй дзейнасці не паведамляў. Актуальны анонс на бліжэйшую гульню апублікаваны ў сацсетках квіза.
Для правядзення масавага мерапрыемства, арганізатарам трэба атрымаць дазвол у выканкаме. Згодна з правіламі пажарнай бяспекі, мерапрыемства лічыцца масавым, калі ў памяшканні адначасова знаходзіцца больш за 50 чалавек. У квізе "VSпомнить VSё" гуляе звычайна ў некалькі разоў больш гульцоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут