У Гродне зачыніўся музей Васіля Быкава (фота)

04/02/2019 - 19:23

Музей Васіля Быкава на вуліцы Савецкай у Гродне зачыніўся. Багатая экспазіцыя пераязджае ў музей Максіма Багдановіча, паведамляе hrodna.life.

Музей праіснаваў каля 20 гадоў. Ён размяшчаўся ў пакоі плошчай 15 квадратных метраў. Паведамляецца, што наведнікаў тут было няшмат, бо пра музей амаль ніхто не ведаў і папулярызацыяй ніхто не займаўся. 

Між тым, у музеі захоўваюцца вялікая калекцыя кніг Васіля Быкава, асабістыя рэчы пісьменніка, рэдкія здымкі ды іншае.

Былая бухгалтарка музея Яўгенія Багданава кажа, што ўстанове не было чым плаціць арэнду і камунальныя паслугі. У месяц іх выходзіла 90 рублёў. "Мы хадзілі ў выканкамы па дапамогу, але нічога не дамагліся”, — тлумачыць яна.

Плануецца, што ў музеі Максіма Багдановіча экспазіцыя, прысвечаная Васілю Быкаву, адкрыецца вясной.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі