У Гродне падчас пажару ў школе эвакуявалі больш за 90 чалавек (фота)

18/04/2017 - 18:52

У Гродне падчас пажару ў школе эвакуявалі больш за 90 чалавек (выхаванцаў і выкладчыкаў). Удзень 18 красавіка ў абласным цэнтры па вуліцы Лермантава загарэўся драўляны будынак 1928 года пабудовы. Там знаходзіцца дапаможная школа № 1.

Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне ўзнікла ў класе матэматыкі-інфарматыкі. Там гарэла мэбля і аргтэхніка. Ратавальнікі не дазволілі агню распаўсюдзіцца на іншыя памяшканні. Узгаранне было ліквідаванае за дзесяць хвілін. Ніхто з людзей не пацярпеў, эвакуацыю правялі яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў. Прычына пажару пакуль невядомая.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі