У Гродне маладыя ажаніліся ў лякарні

26/04/2025 - 12:38

Вяселле ў бальніцы ў Гродне / @minzdravbelarus

26 красавіка ў гродзенскай бальніцы хуткай дапамогі адбылася цырымонія рэгістрацыі шлюбу. Напярэдадні ў лякарню хуткая экстрана прывезла нявесту, але паадзею маладыя вырашылі не адмяняць, піша тг-канал Мінздароўя.

"Дзякуючы кемлівасці жаніха, падтрымцы нашых урачоў і дабрыні супрацоўнікаў ЗАГСа — урачыстасць адбылася! Вяселле прайшло проста ў стацыянары. Было хвалююча, кранальна і вельмі па-сапраўднаму. Такія моманты застаюцца ў сэрцы надоўга — у нас, у маладых і ва ўсіх, хто быў побач", — паведамілі ў сведкі падзеі ў лякарні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі