У Грэцыі запалілі агонь летняй Алімпіяды

16/04/2024 - 11:01

Агонь ў старажытнай Алімпіі  / Reuters

16 красавіка ў Грэцыі ў старажытнай Алімпіі на традыцыйнай цырымоніі запалілі агонь летняй Алімпіяды. Гульні стартуюць у Парыжы 26 ліпеня 2024 года.

Як паведамляе Reuters, было хмарнае надвор'е, таму для запальвання агню не атрымалася выкарыстаць люстэрка — скарысталіся запасной паходняй (яе запалілі напярэдадні, калі было сонечнае надвор'е). Такім чынам ад сённяшняга дня пачынаецца эстафета ў Грэцыі і Францыі. Яе кульмінацыяй стане запальванне алімпійскага агню ў французскай сталіцы на цырымоніі адкрыцця (спартсменам з Беларусі і Расіі забаранілі ў ёй удзельнічаць).

Парыж прыме летнія Алімпійскія Гульні ў трэці раз (раней — у 1900 і 1924 гадах).

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах на цырымоніі гаварыў, што мы жывем у цяжкія часы, падчас войнаў і канфліктаў, а Алімпіяда нас збліжае, аб'ядноўвае і дае надзею.

Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі