У гомельскім скверы ўсталявалі бамбардзіроўшчык Су-24 (фота)

09/05/2019 - 14:26

На Дзень Перамогі ў рэканструяваным скверы каля Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога ўсталявалі бамбардзіроўшчык Су-24. Ён знаходзіцца на высокім пастаменце, да якога вядзе дарожка ў выглядзе імправізаванай узлётнай паласы, інфармуе сайт sb.by. Ва ўрачыстым адкрыцці помніка паўдзельнічала кіраўніцтва горада.

Бамбардзіроўшчык сканструяваны авіяканструктарам Паўлам Сухім, ураджэнцам Віцебшчыны, які жыў у Гомелі. У гэтым горадзе ганарацца сваім знакамітым земляком.

Дарэчы, Су-24 у Беларусі знялі з узбраення сем гадоў таму, аднак у некаторых краінах яго мадэрнізаваны варыянт працягвае лятаць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі