У Гомелі дэфіцыт мукі, мясцовы "Гомельхлебпрам" спыніў працу на два дні

21/02/2021 - 14:41

У рэдакцыю Радыё Свабода трапіла копія дакумента, які даслалі ў адну з гомельскіх крам. З дакумента вынікае, што "Гомельхлебпрам" не мае мукі на два дні працы. У сувязі з чым прадпрыемства папярэджвае пра немагчымасць выканаць пастаўкі прадукцыі ў гандлёвыя сеткі Гомеля і вобласці.

Копія дакумента / svaboda.org

У шэрагу крам ужо сёння на паліцах адсутнічалі некаторыя папулярныя гатункі хлеба, спечанага пазней за 20 лютага. Зрэшты, мясцовыя пакупнікі без хлеба не застануцца — крамы прапануюць разнастайны асартымет хлебабулачных вырабаў ад іншагародніх вытворцаў.

Пікантнасці сітуацыі дадае той момант, што напярэдадні выбараў Аляксандр Лукашэнка тройчы палохаў выбарцаў вяртаннем у 1990-я, калі «мукі не было на тры дні», піша Радыё Свабода.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі