У гарады-спадарожнікі Мінска будуць завабліваць таўнхаўсамі

02/05/2019 - 19:52

У гарады-спадарожнікі Мінска людзей будуць завабліваць больш камфортным і зручным жыллём. Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачэнка ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ паведаміў пра актуалізацыю генплана Фаніпаля, Дзяржынска, Смалявічаў, Лагойска, Рудзенска, Заслаўя. Змяняецца іх дэталёвая планіроўка. Ісачэнка перакананы, што людзі паедуць туды жыць, у тым ліку і са сталіцы, калі ў гарадах-спадарожніках будзе камфортнае жыллё, развітая сацыяльная інфраструктура і працоўныя месцы.

Сярод камфортнага жылля ў гарадах-спадарожніках Мінска могуць з'явіцца таўнхаўсы. Гэта — малапавярховы дом, падзелены на некалькі кватэр, у кожную з якіх ёсць асобны ўваход і свой падворак. Такія "дамы ў горадзе" папулярныя ў краінах ЕС. Але ці стануць яны папулярнымі ў беларусаў?

"Калі чалавек хоча жыць у таўнхаўсе, тады яны будуць там пабудаваны, — кажа старшыня Мінаблвыканкама. — У яго будзе права выбару. Але, вядома, трэба ўлічваць не толькі пажаданні чалавека, але і яго магчымасці".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі