У Ганцавічах мужчына спрабаваў спаліць краму, каб дапамагчы сяброўцы-прадавачцы

14/02/2023 - 09:27
У міліцыю патэлефанаваў дырэктар крамы / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Ганцавічах гарэла прадуктовая крама. Гэта быў падпал, мяркуюць у міліцыі. Меркаванага падпальшчыка ўжо затрымалі. Ім аказаўся мясцовы жыхар 26 гадоў, блізкі сябар прадавачкі гэтай крамы.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што напярэдадні пажару дзяўчына расказала свайму хлопцу, што ў краме будзе інвентарызацыя, а ў яе — нястача тавару. Пасля гэтай размовы, як мяркуюць у міліцыі, мужчына ўначы прыйшоў да крамы, разбіў акно і кінуў туды бутэльку з бензінам.  

Супраць падпальшчыка за знішчэнне маёмасці завялі крымінальную справу.

Наступствы пажару ў Ганцавічах /@pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі