У Францыі ў кіраўніка "Роснафты" Ігара Сечына канфіскавалі яхту Amore Vero, паведаміў міністр эканомікі і фінансаў краіны Бруно ле Мэр.
Яхта стаяла ў порце Ла-Сьёта. Яе кошт ацэньваецца прыкладна ў 190 тысяч долараў.
Перда гэтым стала вядома, ўлады Германіі канфіскавалі яхту расійскага алігарха Алішэра Усманава. Яе кошт — каля 600 млн долараў.
Маёмасць расійскіх алігархаў трапляе пад арышт у еўрапейскіх краінах пасля пачатку расійскай вайны супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут