У фінале футбольнай Лігі Еўропы сустрэнуцца "Манчэстар Юнайтэд" і "Вільярэал". Матч пройдзе 26 траўня ў Гданьску.
У 1/2 фіналу "Манчэстар Юнайтэд" пасля хатняй перамогі над "Ромай" (6:2), з мінімальным лікам прайграў у гасцях (2:3). "Вільярэал", маючы перамогу над "Арсеналам" у першым матчы (2:1), на чужым полі згуляў унічыю 0:0.
А ў футбольнай Лізе чэмпіёнаў будзе "англійскі" фінал. 29 траўня ў Стамбуле сустрэнуцца "Манчэстар Сіці" і "Чэлсі". Першы ў паўфінале разабраўся з ПСЖ, а другі — з "Рэалам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.