У фінале футбольнай Лігі Еўропы згуляюць "Севілья" і "Рома"

19/05/2023 - 08:12
Футбалісты "Севільі" пасля перамогі над "Ювентусам" / Getty Images

Фіналістамі футбольнай Лігі Еўропы сталі клубы "Севілья" і "Рома". Па суме двух паўфіналаў іспанскі клуб абыграў "Ювентус" (1:1, 2:1), а рымляне атрымалі перамогу над "Баерам" (0:0,1:0).

Фінальны паядынак Лігі Еўропы пройдзе ў Будапешце 31 траўня.

У фінале Лігі канферэнцый сустрэнуцца "Фіярэнціна" і "Вест Хэм".

Раней у фінал Лігі чэмпіёнаў выйшаў міланскі "Інтэр", сапернікам якога будзе "Манчэстар Сіці".
 

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі