У "Фэйсбуку" з'явяцца "тайныя закаханыя"

02/05/2019 - 14:06
techcrunch.com

У новай версіі "Фэйсбука" з'явіцца функцыя Secret Crush — “Тайная закаханасць”. Карыстальнікі змогуць адзначаць у спісе сяброў тых, каму яны сімпатызуюць. Паведамленні аб гэтым нікому прыходзіць не будуць, бо закаханасць — тайная. Але ў выпадку, калі двое карыстальнікаў сацсеткі дададуць адзін аднаго ў свае таемныя спісы, абодва атрымаюць апавяшчэнні аб супадзенні.

У Secret Crush ёсць абмежаванне: у таемны спіс можна дадаць толькі 9 сяброў.

Новая функцыя ўбудаваная ў сэрвіс Dating (“Знаёмства”), запушчаны "Фэйсбукам" у жніўні 2018 года. Dating дазваляе адправіць паведамленне любому карыстальніку, які спадабаўся, — той адразу ж яго ўбачыць. Праўда, можна пісаць не больш чым ста людзям у суткі і нельга адпраўляць відэа, фатаграфіі і спасылкі.

“Знаёмства” будуць даступныя ў 19 краінах, піша Techcrunch. Сярод іх Філіпіны, В'етнам, Сінгапур, Малайзія, Лаос, Бразілія, Перу, Чылі, Балівія, Эквадор, Парагвай, Уругвай, Гаяна і Сурынам. Беларускім карыстальнікам сацсеткі не пашанцавала: ні Dating, ні Secret Crush ім не свеціць.

Лагатып "Знаёмстваў" нагадвае сімвал Tinder — адмысловай праграмы для рамантычных знаёмстваў.

 

Лагатып сэрвісу "Знаёмства" / techcrunch.com

На канферэнцыі распрацоўшчыкаў F8 заснавальнік Facebook Марк Цукерберг распавёў пра будучы рэдызайн сацсеткі. Новаўвядзенні закрануць усё: сайт, прыкладанні і ўзаемадзеянні карыстальнікаў з "Фэйсбукам".

Асноўны ўпор распрацоўшчыкі робяць на зносінах. Стужка навін цяпер будзе выконваць другарадныя функцыі.

Цукерберг заявіў, што змены таксама закрануць "Мэсэнджар":

Не сакрэт, што самыя хуткія зносіны анлайн — гэта прыватная перапіска ў невялікіх групах. Таму я веру, што будучыня — за прыватным. Па меры таго як свет становіцца ўсё большым, узрастае і наша патрэба ў прыватным”, — цытуе заснавальніка Facebook “Медуза”.

Распрацоўшчыкі памяняюць скіраванасць мэсэнджара: цяпер ён будзе прызначаны для зносін з блізкімі сябрамі, можна будзе дадаваць статусы і дзяліцца фатаграфіямі з выбранымі сябрамі. Падобная функцыя ёсць у Instagram: у "сторыз" можна выбіраць пэўнае кола людзей і дзяліцца гісторыямі толькі з імі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі