У Фэйсбуку з'явіўся фэйкавы акаўнт сакратара Рады БНР

15/01/2024 - 10:43

Фэйкавы акаўнт Паліны Прысмаковай / Фэйсбук

У Фэйсбуку з'явіўся фэйкавы акаўнт Паліны Прысмаковай, сакратара Рады БНР.

Яе калегі па яе просьбе паведамляюць, што Прысмакова не карыстаецца Фэйсбукам і просіць забаніць гэты акаўнт.

Еўрарадыё канстатуе, што апошнім часам сілавікі актывізаваліся ў сацсетках.

Як даведалася Еўрарадыё, у Фэйсбуку з'явіўся профіль нейкага Алега Крыцкага, які выдае сябе за карэспандэнта Еўрарадыё і спрабуе сабраць інфармацыю пра беларускую дыяспару ў Чэхіі. Гэта не першы выпадак, калі ў сацсетках і Тэлеграме пішуць нібыта ад нашага імя. 

Фэйкавы акаўнт "журналіста Еўрарадыё"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі