У ЕС могуць стварыць "еўрапейскі кібершчыт" коштам 1,1 млрд еўра

19/04/2023 - 11:15
Плануецца, што згаданы "кібершчыт" будзе агульнаеўрапейскай інфраструктурай / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У ЕС могуць стварыць "Еўрапейскі кібершчыт" коштам 1,1 млрд еўра, заявілі ў Еўракамісіі. Ён мусіць супрацьстаяць маштабным хакерскім атакам, хутка і эфектыўна выяўляць пагрозы, рэагаваць на іх.

Плануецца, што згаданы "кібершчыт" будзе агульнаеўрапейскай інфраструктурай, складзенай з нацыянальных і трансгранічных аператыўных цэнтраў бяспекі па ўсім Еўрасаюзе. Яны могуць пачаць працу ўжо ў пачатку 2024 года.

Механізм рэагавання на кібернетычныя надзвычайныя сітуацыі будзе правяраць арганізацыі ў такіх крытычна важных сектарах, як ахова здароўя, транспарт і энергетыка, на прадмет патэнцыйнай уразлівасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі