У дызелі Лунінец-Баранавічы злавілі эксгібіцыяніста

21/02/2019 - 11:27

У дызель-цягніку Лунінец-Баранавічы праваахоўнікі злавілі эксгібіцыяніста. Здарэнне адбылося 19 лютага. 

46-гадовы жыхар Столінскага раёна дэманстраваў пасажырам свае геніталіі, а таксама займаўся мастурбацыяй. 

На затрыманага пачалі крымінальную справу за хуліганства. Мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі