Каля дзевяціпавярховага дома ў Слуцку адбыўся выбух (фота)

15/02/2019 - 08:08

Зранку 15 лютага ў Слуцку каля дзевяціпавярховага дома на вуліцы Салігорскай адбыўся выбух газу, піша kurjer.info

Выбухам былі выбітыя шыбы ў кватэрах першага-чацвёртага паверхаў. Паводле інфармацыі МНС, пацярпелых пры здарэнні няма. 

У сутарэнні дома праходзілі зварачныя працы на сістэмах ацяплення. Па словах мясцовых жыхароў, там былі два балоны з газам — прапанам і кіслародам. Адзін з іх і выбухнуў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі