У ДТЗ у Віцебску трапілі 5 машын, у тым ліку Дэпартамента аховы і меддапамогі

02/12/2016 - 14:19

У дарожна-транспартнае здарэнне ў Віцебску трапілі 5 аўтамабіляў, у тым ліку Дэпартамента аховы і меддапамогі. Здарэнне адбылося а 13-й гадзіне на вуліцы Кірава. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, міліцэйскі аўтамабіль ехаў на выклік і сутыкнуўся з іншым аўтамабілем. "Жыгулі" Дэпартамента аховы адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з машынай меддапамогі. У іх патрапілі яшчэ некалькі легкавікоў.

Пацярпеў супрацоўнік міліцыі, якому аказалі дапамогу. Па факце ДТЗ праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі