У ДТЗ пад Салігорскам загінулі тры чалавекі

24/09/2018 - 10:21

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ раніцай 24 верасня ў Салігорскім раёне. Пра гэта паведамляе ў сацыяльных сетках прэс-служба Следчага камітэта.

На мокрай дарозе сутыкнуліся легкавы "Рэно" і УАЗ. Пры аўтааварыі загінулі тры чалавекі: дзве дзяўчыны (кіроўца і пасажырка "Рэно") і кіроўца УАЗа.

На месцы аварыі працуюць следчыя. Яны высвятляюць асобы загінулых, праводзяць следчыя дзеянні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі