У Дрыбінскім раёне ў саломе згарэла 4-гадовае дзіця

18/10/2019 - 16:27
Месца здарэння / t.me/skgovby

У двары аднаго з прыватных дамоў аграгарадка Чэрнеўка Дрыбінскага раёна паміж двума рулонамі саломы згарэла 4-гадовае дзіця. Трагедыя адбылася ў пятніцу, 18 кастрычніка, каля 14:00. Як папярэдне паведамля Telegram-канал Следчага камітэта, хлопчык гуляў з запалкамі разам з 5-гадовым братам, у выніку чаго і пачаўся пажар.

Калі салома загарэлася, старэйшы хлопчык прыбег да мамы і расказаў пра ўсё. Цела яго малодшага брата без прыкмет жыцця было выяўлена падчас тушэння полымя.

Следчыя аглядаюць месца здарэння, апытваюцца відавочцы, прызначаны экспертызы.

Па факце таго, што здарылася, Дрыбінскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі