Дом у Новай Адыгеі / Мурат Кумпілаў
У шматкватэрным доме ў ауле Новая Адыгея на поўдні Расіі пасля "прылёту" пачаўся пажар, пацярпелі 11 чалавек.
Расійскія ўлады сцвярджаюць, што атаку ўчыніў украінскі беспілотнік, украінцы — што ракета расійскай сістэмы СПА. У такім разе, хутчэй за ўсё, гэта можа быць ракета С-300 ці С-400, якая адхілілася ад мэты.
Мясцовы жыхар на відэа таксама кажа пра ракету. Момант выбуху зняла вулічная камера.
У ноч на 20 студзеня расіяне працягнулі абстрэльваць Украіну. У небе зафіксавалі балістычную ракету і 97 беспілотнікаў. Сілы супрацьпаветранай абароны змаглі збіць 84 з іх.
Расійскі бок заяўляе, што збіў мінулай ноччу 75 украінскіх беспілотнікаў.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут