У Добрушскім раёне пад коламі мікрааўтобуса загінула дзіця

31/08/2023 - 21:24

На месцы здарэння / ДАІ

У Добрушскім раёне пад коламі мікрааўтобуса загінула дзіця. Трагічнае здарэнне адбылося ў чацвер каля 15-й гадзіны ў вёсцы Баршчоўка. 

Як паведамляе гомельская міліцыя, 22-гадовы кіроўца Volkswagen Crafter ехаў заднім ходам па вуліцы і не заўважыў паўтарагадовага хлопчыка. Ён атрымаў цяжкія траўмы і памёр на месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі