Праваабаронца Алесь Бяляцкі затрыманы на 72 гадзіны па крымінальнай справе

14/07/2021 - 16:20

Праваабаронца Алесь Бяляцкі затрыманы па крымінальнай справе на 72 гадзіны (па якой менавіта, невядома). Ёй займаецца Цэнтральны апарат Следчага камітэта, паведамляе @viasna96.

Бяляцкі — кіраўнік пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі праваабарончага цэнтра “Вясна”. Сувязь з ім знікла яшчэ раніцай у сераду. Увечары ж стала вядома і пра затрыманне, і пра крымінальную справу.

Алесю Бяляцкаму 58 гадоў. Праваабарончы цэнтр ён арганізаваў у 1996 годзе. У 2011-2014 гадах знаходзіўся ў зняволенні, быў прызнаны палітвязнем.

14 ліпеня ператрусы прайшлі ў офісах і ў кватэрах сябраў ПЦ "Вясна". На 72 гадзіны затрыманыя і іншыя вясноўцы, сярод іх — намеснік старшыні "Вясны" Валянцін Стэфановіч. Яны знаходзяцца на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі