У Цюмені выявілі кантрабандныя беларускія цыгарэты

07/07/2022 - 09:00
Цюменская паліцыя цяпер шукае ўладальніка грузу / Фота Цюменскай мытні

У Цюмені затрымалі буйную партыю нелегальных цыгарэт з Беларусі. Цюменскія мытнікі выявілі 28 тысяч 300 пачкаў цыгарэт без абавязковай маркіроўкі. Іх знайшлі на складзе адной з мясцовых транспартных кампаній 

"Краіна паходжання вырабаў — Рэспубліка Беларусь. Гэта найбуйнейшая партыя нелегальнага тытуню ў гэтым годзе", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Цюменскай рэгіянальнай мытні, перадае afn.today.

Паліцыя цяпер шукае ўладальніка грузу. Вядома, што цыгарэты прыбылі ў Цюмень ад пяці розных адпраўнікоў з Масквы, Маскоўскай і Уладзімірскай абласцей. Груз везлі аўтатранспартам. На цяперашні момант уся знойдзеная тытунёвая прадукцыя канфіскаваная. А парушальнікам пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да трох гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі