У Чавусах на прадпрыемстве цестамясільная машына забіла рабочую

05/07/2019 - 09:52

У Чавусах на прадпрыемстве цестамясільная машына забіла рабочую. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны ў чацвер, 4 ліпеня. 52-гадовая жанчына атрымала смяротную траўму надчас працы на згаданай машыне.

Праводзіцца праверка. На месцы працавала следча-аператыўная група, апытваліся іншыя працаўнікі прадпрыемства. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Следчы камітэт

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі