У чацвер чакаецца слабы снег, туман і да +5

02/03/2016 - 17:31

У бліжэйшыя суткі, 3 сакавіка, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу. Уначы і раніцай у некаторых раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, па паўночным усходзе пры праясненнях — да 7-10 градусаў са знакам мінус.

Удзень будзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі