У цэнтры Мінску з 29 чэрвеня па 2 ліпеня абмяжуюць рух транспарту

28/06/2016 - 15:07

У Мінску з 29 чэрвеня па 2 ліпеня будзе абмежаваны рух транспарту. Гэта выклікана трэніроўкамі маладзёжна-спартыўнага тэатралізаванага шэсця да Дня Незалежнасці, інфармуе БЕЛТА.

У прыватнасці, рух усіх транспартных сродкаў будзе абмежаваны на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. 29 чэрвеня трэніроўка  на гэтым участку будзе праходзіць з 19.00 да 22.00, 30 чэрвеня і 1 ліпеня — з 13.00 да 17.00, а 2 ліпеня — з 11.00 да 17.00.

У гарадскім упраўленні ДАІ паведамілі таксама пра забарону паркоўкі аўтамабіляў у цэнтры горада. Ад 14.00 29 чэрвеня да 7.00 30 чэрвеня і ад 14.00 2 ліпеня да заканчэння святочных мерапрыемстваў паркоўка аўтатранспарту будзе забароненая на вуліцы Гвардзейскай ад праспекта Машэрава да праспекта Пераможцаў. Таксама будзе забароненая стаянка аўтатранспарту на вуліцы Ігнаценкі ад вуліцы Грыбаедава да праспекта Пераможцаў, на вуліцы Грыбаедава — ад праспекта Машэрава да вуліцы Ігнаценкі, на вуліцы Тарханава — ад вуліцы Гвардзейскай да вуліцы Грыбаедава.

Забароненая будзе таксама стаянка каля дома №41 на праспекце Пераможцаў (побач з хімчысткай). Не ўдасца прыпаркаваць свой транспарт і на праспекце Машэрава ад вуліцы Максіма Багдановіча да вуліцы Ціміразева і на вуліцы Сапёраў ад вуліцы Ціміразева да праспекта Пераможцаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі