У цэнтры Мінску прайшла акцыя апазіцыі (онлайн, відэа, фота)

11/10/2015 - 18:01

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску ўвечары 11 кастрычніка сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Яны былі яўна неарганізаваныя. Людзі трымалі плакаты з надпісамі “Байкот”, некаторыя палілі фаеры. Лідараў апазіцыі сярод прысутных няма.

Напярэдадні прадстаўнікі дэмакратычных сілаў заявілі, што нікога не заклікаюць да пратэстаў у дзень выбараў. Ад акцыяў пратэстаў адмежаваліся і ўсе кандыдаты ў прэзідэнты.

Паступова за пратэстоўцаў падцягнулася яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іх заўважаны лідар прадпрымальнікаў Алесь Макаеў. Таксама сярод прысутных ёсць літаратар Адам Глобус і палітолаг Уладзімір Мацкевіч.

Пасля каля 100-200 чалавек прайшлі шэсцем ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці.

 

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі