У цэнтры Мінска здзейсніў пасадку верталёт Мі-8

07/02/2017 - 16:33

У аўторак, 7 лютага, у цэнтры Мінска на праспекце Пераможцаў здзейсніў пасадку ваенны верталёт Мі-8. Медыкі і вайскоўцы праводзілі сумесную трэніроўку па дастаўцы пацярпелага ў лячэбную ўстанову сталіцы з выкарыстаннем верталёта. Як інфармуе сайт vsr.mil.by, паводле легенды, адбывалася дастаўка пацярпелага з агнястрэльным раненнем. Верталёт прызямляўся недалёка ад музея Вялікай Айчыннай вайны (у адным з варыянтаў — непасрэдна на праспект). На зямлі верталёт чакаў рэанімабіль з медыкамі. Больш падрабязна гл. тут.

Фота: vsr.mil.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі