У цэнтры Мінска затрымалі Ніну Багінскую

10/09/2018 - 11:05

У Мінску на Кастрычніцкай плошчы 10 верасня затрымалі апазіцыйную актывістку Ніну Багінскую, перадае Радыё "Свабода".

Жанчына стаяла каля выхаду з метро і трымала плакат пра дэкамунізацыю Беларусі. Неўзабаве да яе падышлі два амапаўцы, адзін з іх кудысьці затэлефанаваў. Праз некалькі хвілінаў пад’ехаў сіні мікрааўтобус, куды і пасадзілі пікетоўцу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі