У цэнтры Мінска ў жылым доме адбыўся пажар (фота)

29/11/2018 - 07:37

Раніцай у чацвер у цэнтры Мінска ў 4-павярховым жылым доме на вуліцы Караля адбыўся пажар. Там працавалі (прыехалі некалькі пажарных машын), прыехала "хуткая", паведамляла з месца здарэння карэспандэнт Еўрарадыё Марыя Вайтовіч.

Моцнае ўзгаранне ліквідавалі ў двухпакаёвай кватэры на трэцім паверсе. Ратавальнікі інфармуюць, што гарэла маёмасць на кухні і ніхто з людзей не пацярпеў.

Па неафіцыйнай інфармацыі, пажар пачаўся падчас працы ў кватэры брыгады газавай службы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі