У цэнтры Мінска грузавік камунальнікаў праваліўся ў асфальт

29/06/2020 - 16:01

На вуліцы Карла Маркса ў цэнтры Мінска грузавік камунальнікаў праваліўся ў яміну на праезнай частцы. У асфальт трапіла задняе кола аўтацыстэрны, якая праводзіла працы паміж краязнаўчым музеем і палацам шахмат і шашак.

Гэта далёка не першы выпадак, калі ў цэнтры Мінска пад аўтамабілямі правальваецца асфальт. Што праўда, такога не было даўно, з пачатку 2010-х. А самым небяспечным месцам у гэтым плане было скрыжаванне вуліц Кірава і Валадарскага, непадалёк ад гатэля Crowne Plaza.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі