У бюджэце-2024 улічылі маёмасць, канфіскаваную ў праціўнікаў Лукашэнкі

20/10/2023 - 10:18

Мінск / Еўрарадыё

"Іншыя непадатковыя даходы" бюджэта Беларусі год вырастуць у 1,5 раза. З 595,5 млн рублёў (бюджэт-2023) да 994,5 млн рублёў (бюджэт-2024). Вось такі ва ўладаў план на наступны год.

Адкуль возьмецца гэты рост? У нас ёсць версія пра дзве крыніцы, і абедзьве нам не падабаюцца. Першая: сюды ўлічаныя "кампенсацыі", якія сілавічкі выбіваюць з беларусаў за данаты на карысць дэмсілаў. Другая: сюды пойдзе даход ад продажу канфіскаванай маёмасці апазіцыянераў.

Па некаторых такіх "спецвытворчасцях" ужо вынесеныя завочныя прысуды. Напрыклад, Аляксандра Апейкіна і Аляксандру Герасіменю "пакаралі" за іх дзейнасць у Беларускім фондзе спартыўнай салідарнасці і прысудзілі па 12 гадоў калоніі кожнаму. Самі абвінавачаныя на судзе не прысутнічалі, яны знаходзяцца за мяжой з восені 2020-га.

Іншыя справы яшчэ працягваюцца. Напрыклад, напачатку кастрычніка пачалі новую "спецвытворчасць" супраць экс-рэстаратара, а цяпер палітычнага эмігранта Вадзіма Пракоп'ева. Хаця ў чэрвені ў Мінску яго ўжо завочна прысудзілі да 25 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (па "справе аб падпале дома дэпутата Гайдукевіча", па якой праходзілі 18 чалавек).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі