У Быхаве затапіла школу, заняткі спыненыя

25/09/2018 - 17:17

У Быхаве затапіла сярэднюю школу № 2, заняткі спыненыя. Як інфармуе сайт belsat.eu, рамонт даху пачаўся не летам, а ў верасні (позна паступілі грошы з бюджэту). І падчас моцнага дажджу навучальную ўстанову затапіла. У аддзеле адукацыі наракаюць на фірму, якая выконвала працы.

На сайце школы адзначаецца, што дзяцей часова размеркавалі па іншых навучальных установах горада: у СШ № 3, у гімназію і ліцэй. Чакаецца, што рамонтныя працы скончацца да сярэдзіны кастрычніка.

Фота: http://belsat.eu

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі