У Бярэзінскім раёне мясцовы жыхар абстраляў мінскіх турыстаў

13/08/2018 - 11:55

У Бярэзінскім раёне Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за хуліганскія дзеянні на мясцовага жыхара. Інцыдэнт, які стаў нагодай для крымінальнай справы, адбыўся ўначы 11 жніўня. 

Міліцыя атрымала паведамленне, што на беразе ракі Бярэзіна мужчына пагражае навакольным зброяй. На месцы здарэння праваахоўнікі высветлілі, што нецвярозы 47-гадовы жыхар вёскі Снуя стрэліў з гладкаствольнай стрэльбы ў бок мінчукоў, якія адпачывалі на беразе ракі. Мужчына стрэліў чатыры разы, прычым адзін з іх — па турыстычным намёце. Пасля гэтага стралок сышоў з месца здарэння.

Цяпер падазраванага затрымалі. З ім працуе следчы. 

Дарэчы, спярша мужчына адмовіўся растлумачыць прычыны сваіх дзеянняў. 

Дома ў мужчыны забралі патроны, тры зарэгістраваныя паляўнічыя стрэльбы. Таксама следства забрала выяўленыя на месцы здарэння гільзы, намёт ды іншыя прадметы, прызнаныя рэчавымі доказамі.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі